Знайсці
23.01.2015 / 13:473РусŁacБел

Трэнд сэлфі: сюрпрайз-фэйсы замест дакфэйсаў

Зоркі і шараговыя карыстальнікі Instagram знялі з твараў маску дакфэйса, каб надзець новую: сюрпрайз-фэйс, піша Mashable.

У сацсетках трэнд сюрпрайз-фэйсаў падтрымалі знакамітасці: спявачка Тэйлар Свіфт, актрыса Люсі Лью, топ-мадэль Кара Дэлевінь ды многія іншыя. Знайсці мноства фота можна па хэштэгах #surpriseface і #surpriseselfie.

Як адзначае Mashable, на сюрпрайз-сэлфі рысы твару здаюцца больш прывабнымі: вочы выглядаюць большымі, вусны— пухлейшымі, шчокі — паўнейшымі, а ўсмешка з раскрытым ротам хавае мімічныя зморшчыны.

Зоркі

Тэйлар Свіфт

Люсі Лью

Кара Дэлевінь

Шараговыя інтэрнаўты

@YAYSCIENCE

@theandrearomano

@jake.nz

@greciadmorales

@169FLAVIA169

Сюрпрайз-фэйс «Нашай Нівы»

Для тых, хто не валодае сучаснай беларускай, тлумачым:

  • Сэлфі — здымак самога сябе, часцей за ўсё зроблены на франтальную камеру смартфона.
  • Дакфэйс — выраз твару «як на пацалунак» з вуснамі банцікам, нечым нагадвае качку.
  • Трэнд — папулярная тэндэнцыя.
  • Instagram — камбінацыя фотахостынгу і сацыяльнай сеткі, што мае 300 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.
  • Хэштэг — ключавое слова, якое дазваляе шукаць паведамленні пэўнай тэматыкі ў сацсетках.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031