Знайсці
19.12.2014 / 10:536РусŁacБел

Пракаповіч: Вынікі 2014 года можна лічыць станоўчымі

Нягледзячы на складаныя ўмовы 2014 года, у Беларусі ўдалося дасягнуць адноснай збалансаванасці эканомікі, заявіў віцэ-прэм'ер Пятро Пракаповіч, выступаючы 19 снежня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«На жаль, сёлета нам даводзілася працаваць ва ўмовах, якія не маглі прадбачыць пры працы над прагнознымі паказчыкамі. Гэта, па-першае, падзеі ва Украіне. Не маглі мы прадбачыць і тое, што адбудзецца ў нашага галоўнага партнёра — Расійскай Федэрацыі. Таму даводзілася карэктаваць прагнозныя паказчыкі, прыстасоўвацца да новых умоў», — сказаў Пракаповіч. 

Урэшце, дадаў ён, не толькі знешнія фактары не дазволілі выканаць прагнозныя паказчыкі: «Паўплывалі і ўнутраныя фактары — што мы не ў дастатковай ступені павысілі канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках». 

Тым не менш, лічыць віцэ-прэм'ер, галоўная задача ў 2014 годзе выкананая: рост рэальных даходаў насельніцтва за 11 месяцаў склаў 101,7%. 

Адмоўным фактарам Пракаповіч назваў тое, што пытанні стабілізацыі вырашаліся не толькі за кошт унутраных рэсурсаў, але і праз рэструктурызацыю знешняга доўгу. 

У цэлым жа вынікі года, на думку віцэ-прэм'ера, можна лічыць станоўчымі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031