Знайсці
15.12.2014 / 15:445РусŁacБел

Заробак 40% работнікаў у Беларусі меншы за 500 даляраў

У кастрычніку заробак амаль у 40% работнікаў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай (сюды не адносяцца малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі), складаў менш за пяць мільёнаў рублёў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавала 3,2 млн чалавек. Зарплата больш за 1,2 млн склала менш за 5 млн рублёў (менш за 500 даляраў ЗША).

Варта адзначыць, што сярэдні заробак работнікаў у апошнія месяцы практычна не змяняўся. У жніўні ён складаў 6.360.000. рублёў, у верасні — 6.340.000., У кастрычніку — 6.380.000. рублёў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031