Знайсці
05.12.2014 / 13:501РусŁacБел

Легендарны клуб «Рэактар» прадалі расійскаму ТАА «Пахлава»

Што будзе на месцы легендарнай мінскай пляцоўкі, пакуль не вядома. 

Ранейшыя расійскія ўладальнікі вырашылі згарнуць рэканструкцыю і адмовіліся ад права арэнды.

11 лістапада адбыўся аўкцыён, які выйграла ТАА «Пахлава». Кампанію з такой назвай удалося знайсці толькі ў Санкт-Пецярбургу, але ўсе кантактныя дадзеныя закрытыя.

Вядома толькі, што асноўным відам дзейнасці «Пахлавы» з’яўляецца рознічны гандаль прадуктамі, уключаючы напоі, і тытунёвымі вырабамі ў спецыялізаваных крамах. Кампанію ўзначальвае Аліеў Кязым Мамед Аглы.

Канцэрт у «Рэактары». Фота: whereminsk.by

Звязацца з ім і даведацца, ці застанецца сам клуб, або на яго месцы адчыніцца чарговае казіно ці крама ўсходніх прысмакаў, пакуль не ўдалося. Будынак «Рэактара» па-ранейшаму зачынены, унутры няма ні вартаўнікоў, ні рабочых.

Праясніць сітуацыю не здолеў і кіраўнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Савецкага раёна Мінска Іван Мікула, які адмовіўся размаўляць на тэму «Рэактара».

Апошняе мерапрыемства ў культавым мінскім клубе прайшло ў траўні 2011 года, пасля чаго ўстанова была закрытая на рамонт.

На той момант уладальнікі клуба абяцалі зрабіць пляцоўку больш утульнай і сучаснай.

Пазней стала вядома, што клуб выкуплены расійскімі бізнэсоўцамі. Спачатку там вяліся актыўныя працы. Пагаворвалі, што пляцоўка чакае дарагога абсталявання з Лондана. Потым з'явілася інфармацыя, што з «Рэактара» робяць казіно.

У 2013 годзе права арэнды «Рэактара» на 10 гадоў было выстаўленае на продаж за 900 тысяч долараў. Агенты паведамлялі, што там на 80 адсоткаў зроблены рамонт, пастаўленая дарагая сістэма вентыляцыі, зробленая акустыка столі.

Маша Калеснікава, «Еўрарадыё»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031