Знайсці
05.12.2014 / 11:561РусŁacБел

Сузаснавальнік Apple назваў гараж Стыва Джобса міфам

Стыў Возняк, адна з ключавых фігур кампаніі Apple, распавёў у інтэрв'ю Bloomberg Businessweek аб тым, што асноўная частка першых распрацовак Apple адбывалася не ў легендарным гаражы Джобса.

Стыў Возняк і Стыў Джобс працуюць над Apple I

У гісторыі Apple гараж Стыва Джобса займае важнае месца. Мяркуецца, што менавіта там быў створаны Apple I, першы камп'ютар кампаніі, сабраны рукамі яе піянераў у 50 экзэмплярах.

«Гараж — часткова міф. Мы не распрацоўвалі там дызайн, не стваралі макеты, не планавалі прадукты. Вытворчасць праходзіла таксама не там», — распавядае Возняк.

«Гараж не меў важнай ролі, акрамя той, што там мы маглі адчуваць сябе як дома».

Паводле яго слоў, асноўная частка работы адбывалася на яго рабочым месцы ў кампаніі Hewlett-Packard.

Дом Стыва Джобса

Дом Стыва Джобса, што знаходзіцца ў Лос-Альтасе, Каліфорнія, разам з гаражом прызнаны гістарычным помнікам. Улады будуць даглядаць дом і захоўваць яго ў тым стане, у якім ён быў пры Джобсе.

Зараз у доме пражывае другая жонка Джобса, Мэрылін Джобс.

Apple I у самаробным корпусе

Apple I быў рэвалюцыйным прадуктам для 1976 года. Ён па многіх параметрах апярэджваў галоўнага канкурэнта Altair 8800. У адрозненне ад большасці камп'ютараў свайго часу, ён прадаваўся практычна цалкам сабраным.

Камерцыйны поспех прынес яго нашчадак Apple ][ 1977 года, які мала чым адрозніваўся ад першай мадэлі ў задуме і «жалезе», але стаў серыйнай мадэллю, гатовай да выкарыстання «простымі смяротнымі». Розныя мадыфікацыі Apple ][ вырабляліся да 1995 года.

Стыў Возняк канчаткова сыйшоў з Apple ў 1987 годзе. Ён дагэтуль лічыцца супрацоўнікам кампаніі, валодае акцыямі і атрымлівае заробак. Зараз вядзе выкладчыцкую дзейнасць, распрацоўваў некалькі ўласных праектаў. Час ад часу крытыкуе хібы ў новых прадуктах Apple.

Алесь Жарскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031