Знайсці
05.12.2014 / 11:261РусŁacБел

П'яны настаўнік збіў на пешаходным пераходзе двух школьнікаў-братоў

У Іванаве раніцай 4 снежня ў ДТЗ пацярпелі два школьнікі. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, у 7.50 на вуліцы Леніна на двух родных братоў, якія пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, зрабіў наезд 46-гадовы кіроўца «Шкоды-Фабія». 

Траўмаваныя школьнікі змешчаны ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. У дзевяцігадовага хлопчыка — закрытая траўма правай ступні, у яго 16-гадовага брата — удар правага сцягна. 

Устаноўлена, што за рулём «Шкоды « знаходзіўся настаўнік адной са школ Іванаўскага раёна. У парах выдыханага ім паветра выяўлена 0,7 праміле алкаголю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031