Знайсці
05.12.2014 / 10:23РусŁacБел

Палітвязню Дзядку выстаўлена новае абвінавачванне

Палітзняволенаму Мікалаю Дзядку афіцыйна выстаўлена новае абвінавачанне. Да гэтага ён знаходзіўся ў статусе падазронага, гаворыцца ў паведамленні ў групе «Свабоду Мікалаю Дзядку» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». 

«Мера стрымання па новай справе не абіралася, таму ён застаецца да суда ў турэмнай асобнай камеры. Паводле слоў зняволенага, асноўныя яго парушэнні — гэта знаходжанне ў камеры ў спартыўным касцюме. Гэта ў нашай краіне завецца «злосным непадпарадкаваннем», — гаворыцца ў паведамленні. 

1 снежня была праведзена судова-псіхалагічная экспертыза, вынікі якой будуць вядомыя пры азнаямленні са справай. Раней стала вядома, што Мікалая Дзядка абвінавачваюць у чарговы раз, толькі ўжо на падставе ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). 

***

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, якія праходзілі з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Заводскага раёна Мінска 27 мая 2011 года. Яны прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) і ч. 2 і 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўся шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны Беларусі ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. 

Праваабаронцы лічаць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным па гэтай справе палітычна матываваным і лічаць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным. 

Цяпер ён знаходзіцца ў Магілёўскай турме, і, хутчэй за ўсё, хутка будзе пераведзены ў СІЗА. Зняволены павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года, адбыўшы пакаранне ў чатыры з паловай года пазбаўлення волі. Артыкул 411 КК прадугледжвае да года пазбаўлення волі ў дапаўненне да асноўнага тэрміну.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031