Знайсці
05.12.2014 / 10:241РусŁacБел

Кіраўнік Еўракамісіі не выключыў магчымасць аднаўлення будаўніцтва «Паўднёвага патоку»

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер падчас сумеснай канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Балгарыі Бойка Барысавым сказаў, што не вырашаныя (з Расеяй — «Дождж») пытанні не з'яўляюцца непераадольнымі. Ён таксама выказаў думку, што «Паўднёвы паток» можа быць дабудаваны, піша выданне Novinite.

Юнкер таксама запэўніў балгарскага прэм'ера ў тым, што Еўропа акажа дапамогу Балгарыі з-за геапалітычнай сітуацыі, якая склалася. Ён адзначыў, што Еўракамісія будзе дапамагаць краіне ў развіцці энергетычнай сферы. Па словах Юнкера, арганізацыя не пацерпіць шантажу па пытанні будаўніцтва газаправода.

Расія аб'явіла аб прыпыненні будаўніцтва газаправода 1 снежня з-за таго, што Балгарыя не дае дазвол на будаўніцтва ў моры. «Мы не можам пачаць будаўніцтва ў моры да таго часу, пакуль у нас няма дазволу ад Балгарыі. А пачаць будоўлю ў моры, падысці да балгарскага берага і спыніцца, гэта недарэчна. Думаю, што гэта зразумела для ўсіх. Таму мы вымушаны будзем перагледзець наш удзел у гэтым праекце», — сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У жніўні 2014 стала вядома, што «Паўднёвы паток» будзе будавацца на тэрыторыі Балгарыі па еўрапейскіх правілах, але толькі пасля рашэння Еўрапейскай камісіі. У чэрвені Пламен Арашарскі, на той час прэм'ер-міністр Балгарыі, заявіў, што яго краіна прыпыняе працу ў праекце «Паўднёвы паток». Гэта было зроблена па патрабаванні Еўрасаюза.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031