Знайсці
05.12.2014 / 09:51РусŁacБел

«Джон Уік» знікнуў з расійскага кінапракату

Фільм «Джон Уік» з Кіяну Рыўзам у галоўнай ролі знікнуў з кінатэатраў Расіі ў дзень прэм'еры, 4 снежня, паведамляюць расійскія СМІ.

Кіяну Рыўз у ролі Джона Уіка

Афіцыйнай прычыны знікнення не называецца. З'явіліся розныя тэорыі: фільм мог быць забаронены ды ўнесены ў «чорны спіс», яго старт мог быць перанесены ў сувязі з фінансавымі праблемамі дыстрыб'ютара ці праз канфлікт з праваўладальнікам.

Стужка не ўтрымлівае экстраардынарнага гвалту ці палітычных заклікаў, таму версія з «чорным спісам» малаверагодная.

Трывогу забілі ў Яраслаўлі і Іжэўску, але ў афішы маскоўскіх кінатэатраў фільм яшчэ пазначаны на 5 снежня.

У Беларусі фільм паспяхова стартаваў 4 снежня, далейшыя паказы не адмяняліся.

Паводле неафіцыйнай версіі, фільм вернецца ў расійскі пракат 18 снежня.

Алесь Жарскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031