Знайсці
05.12.2014 / 09:1613РусŁacБел

За 15 сутак арышту Навальны, Яшын і Нямцоў атрымаюць па 26 тысяч еўра

Еўрапейскі суд па правах чалавека палічыў арышт расійскіх апазіцыянераў за ўдзел у дэманстрацыі неправамерным.

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) задаволіў пазоў расійскіх апазіцыянераў Аляксея Навальнага і Іллі Яшына, якія скардзіліся на незаконнае затрыманне падчас вулічнай акцыі 5 снежня 2011 года. Кожнаму прысуджана кампенсацыя маральнай шкоды ў 26 тысяч еўра, паведамляюць расійскія СМІ.

Шкоду мае сплаціць Расійская Федэрацыя.

Суд прыйшоў да высновы, што затрыманне заяўнікаў і іх утрыманне пад вартай былі неадпаведныя меркаванаму парушэнню: шэсце, хоць і не санкцыянаванае, насіла мірны характар, а «нешматлікасць яго ўдзельнікаў лёгка дазваляла паліцыі кантраляваць і трымаць яго ў рамках».

ЕСПЧ таксама прызнаў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, паколькі суды абгрунтавалі свае рашэнні выключна паказаннямі супрацоўнікаў паліцыі, адмовіўшыся даследаваць відэазапісы, выслухаць сведкаў абароны і пакінуўшы без увагі пытанне аб законнасці патрабаванняў паліцэйскіх. Суд таксама кваліфікаваў як катавальныя ўмовы ўтрымання ў камеры аддзялення паліцыі «Кітай-горад» — з бетонным падлогай, без вокнаў, без санвузла, без мэблі, не лічачы лавы шырынёй 47 см.

Раней суд вынес падобнае рашэнне па скарзе апазіцыянера Барыса Нямцова, таксама прысудзіўшы яму кампенсацыю ў 26 тысяч еўра.

Грамадзяне Расіі падпадаюць пад юрысдыкцыю ЕСПЧ, бо Расія ўваходзіць у Раду Еўропы. Беларусь жа не належыць да гэтай арганізацыі, таму беларусы не могуць абараняць свае правы ў Еўрапейскім судзе.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031