Знайсці
05.12.2014 / 08:5710РусŁacБел

Следчы камітэт: Былы міліцыянт і два кадэбісты крышавалі наркагандляроў у Мінску

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу арганізаванай групы наркагандляроў.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч, у Мінску гэтая група доўгі час прывозіла і распаўсюджвала асабліва небяспечныя рэчывы пад выглядам курыльных сумесяў, міксаў, парашкоў, соляў для ваннаў і г.д.

Група прывозіла з Расіі рэчывы, яшчэ не ўнесеныя ў пералік забароненых у Беларусі. Гэта дазваляла яе чальцам сыходзіць ад адказнасці ў выпадку затрымання. Праваахоўнікам удалося выявіць, што да злачыннай дзейнасці асобных чальцоў групы маюць дачыненне былы супрацоўнік МУС і два супрацоўнікі КДБ.

Пры ператрусах праваахоўнікі канфіскавалі 2,5 кг асабліва небяспечных рэчываў, боепрыпасы. Паводле папярэдніх звестак, незаконны прыбытак, атрыманы ўдзельнікамі групы, склаў больш за 32 млрд рублёў.

Дзесяці ўдзельнікам групы выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, незаконным абароце наркатычных сродкаў, учыненым арганізаванай групай, і незаконным захоўванні боепрыпасаў. Усе яны ўзятыя пад варту. На іх маёмасць коштам больш за 2 млрд рублёў накладзены арышт.

Цяпер па справе праходзяць 20 фігурантаў, з якімі працуюць следчыя. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031