Знайсці
24.11.2014 / 11:25РусŁacБел

Мінабароны РФ абвергла забарону на карыстанне айфонамі ў войску

У расійскай арміі не ўводзіць забарону на выкарыстанне iPhone. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў.

«Ва Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі не існуе забаронаў на выкарыстанне сродкаў мабільнай сувязі і тым больш прадукцыі якога-небудзь пэўнага вытворцы. З'яўленне такой інфармацыі ў адным з вядучых айчынных выданняў можа сведчыць аб недастатковай тэхнічнай пісьменнасці яе аўтараў, бо магчымасці сучасных смартфонаў замежных вытворцаў, незалежна ад устаноўленага ў іх праграмнага забеспячэння, практычна ідэнтычныя», — сказаў Канашэнкаў.

Ён адзначыў, што дзейныя абмежаванні на выкарыстанне вайскоўцамі сродкаў мабільнай сувязі не тычацца канкрэтных мадэляў тэлефонаў, а звязаныя з месцам і часам выкарыстання ў ходзе службы.

У гэты момант канкрэтны парадак карыстання вайскоўцамі тэрміновай службы сродкамі мабільнай сувязі вызначае камандзір часткі: недзе мабільнікі пакідаюць на руках пастаянна, дзесьці — збіраюць і захоўваюць у сейфах, выдаючы для выкарыстання ў вольны час.

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні аб рэкамендацыях прызыўнікам не браць з сабой у вайсковыя часткі смартфоны кампаніі Apple.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031