Знайсці
22.11.2014 / 13:007РусŁacБел

Як Давыдзька аплачваў інтэрнэт, але заплаціў за чужы «Велком»

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька расказаў у эфіры БТ пра свае ўзаемаадносіны з найноўшымі тэхналогіямі.

«Зусім нядаўна я аплачваў інтэрнэт, — падзяліўся гісторыяй Генадзь Давыдзька ў «Клубе рэдактараў». — Я прыйшоў з карткай да інфакіёска. Прызнаюся, ганьба, але з першага разу не атрымалася. Я аплаціў не тое і не туды. Я аплаціў увогуле «Велком» і іншы тэлефон чужога чалавека. Аказваецца, мне трэба было па-іншаму і зусім іншае. Я тады зайшоў у банк, кажу: «Дапамажыце!» А яны адказваюць: «Мы больш такія паслугі не аказваем, вось інфакіёск». Я, чырванею, бляднею… У мяне атрымалася. Я шчаслівы, я ведаю запаветнае слова «сім-сім, адкрыйся».

«Вось месяц прайшоў, мне зноў ісці аплачваць, і я зноў буду чухаць патыліцу», — падзяліўся ён.

* * *

Князь Вітаўт з Калымы. Гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031