Знайсці
21.11.2014 / 11:543РусŁacБел

Парашэнка прысвоіць званне Героя Украіны ўсім Героям Нябеснай сотні

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка вырашыў прысвоіць званне Героя Украіны ўсім Героям Нябеснай сотні.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка ў сваім Twitter.

«Прэзідэнт Украіны прыняў рашэнне прысвоіць званне Героя Украіны ўсім Героям Нябеснай Сотні. Пра гэта ён паведаміў сваякам загінулых», — напісаў ён.

Раней Парашэнка зацвердзіў статут і малюнак знака ордэна «Герояў Нябеснай сотні».

Нагадаем, ва Украіне сёння адзначаюць год з пачатку падзей на Майдане Незалежнасці, калі вечарам 21 лістапада 2013 года там сабраліся некалькі сотняў актывістаў з пратэстам супраць рашэння Кабміна Мікалая Азарава адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам. Неўзабаве гэтая акцыя пратэсту перарасла ва усеўкраінскую масавую і атрымала назву «Еўрамайдан».

rbk.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031