Знайсці
21.11.2014 / 11:0828РусŁacБел

Сяргей Міхалок і Brutto выступяць на «Мінск-Арэне» 29 лістапада

29 лістапада адбудзецца матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» Мінск — «Медвешчак» (Заграб). Галоўным элементам перадматчавага шоу стане новы праект Сяргея Міхалка «Brutto».

«Гурт выступіць з 20-хвілінным сэтам, у які ўвойдуць усе хіты, у тым ліку — Underdog, «Гіры» і «Гарэза». Выступ «Brutto» — выдатная нагода прыехаць у суботу на «Мінск-Арэну» загадзя. Група пачне свой выступ у 16:20», - паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».

«Галоўны хакейны клуб краіны, самы перспектыўны рок-гурт Беларусі, найлепшая спартыўна-забаўляльная арэна сталіцы.

Усе складнікі поспеху і перамогі ў адным месцы», — пракаментаваў будучую падзею галоўны трэнер Brutto Сяргей Міхалок.

Гэта будзе першы выступ Brutto ў Беларусі, гурт утварыўся 1 верасня пасля сканчэння дзейнасці «Ляпіса Трубяцкога».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031