Знайсці
21.11.2014 / 10:303РусŁacБел

Камуністы Санкт-Пецярбурга пакрыўдзіліся за беларускія цацкі

У расійскім Санкт-Пецярбургу разгараецца скандал у сферы дзяржзакупак для адукацыйных устаноў.

Сітуацыя даволі тыповая: у Санкт-Пецярбургскі гарадскі камітэт партыі «Камуністы Расіі» звярнуліся абураныя жыхары. Яны просяць дапамагчы разабрацца ў абставінах, пры якіх у дзіцячыя сады былі закуплены прадметы на даволі падазроных падставах. Справа ў тым, што тэндэр выйграла ТАА «Цэнтр адукацыйных кампетэнцый», якое 16 кастрычніка апынулася ў рэестры нядобрасумленных пастаўшчыкоў. Сума тэндэру сапраўды ўнушальная – больш 1 млн. даляраў!

Пецярбургскія камуністы сфарміравалі камісію пад кіраўніцтвам сакратара кампартыі Сяргея Малінковіча, якая і правяла грамадскае расследаванне.

«Мы кансультаваліся з педагогамі і экспертамі, - кажа Сяргей Малінковіч. - Яны шчыра не разумеюць, чаму ў дзіцячыя сады не пастаўляецца айчынная ці беларуская прадукцыя, якая не толькі танней, але і вырашае задачы развіцця і навучання дзіцяці, устаноўленыя федэральнай праграмай мадэрнізацыі рэгіянальных сістэм дашкольнай адукацыі».

Як высвятляецца, тэхнічнае заданне ў тэндэрных дакументах амаль капіявала камерцыйную прапанову пастаўшчыка. Фактычна выйграць тэндэр маглі толькі кампаніі, якія пастаўляюць цацкі замежнага вытворцы «Imaginarium». Сетка крам «Imaginarium» па франшызе належыць вядомаму прадпрымальніку Яўгену Бутману, пачынальніку бізнэса Apple ў Расіі. Менавіта на яго карупцыйныя сувязі і намякаюць актывісты.

Па словах Сяргея Малінковіча, ад несумленнага тэндэра пацярпеў не толькі бюджэт, але і пакутуюць інтарэсы расійска-беларускага саюза.

Дамагацца праўды «Камуністы Расіі» маюць намер не толькі пры дапамозе спецслужбаў. Запыты з патрабаваннем праверыць сітуацыю ў сферы дзяржзакупак дзіцячых тавараў яны накіравалі ў следчы камітэт, пракуратуру і Міністэрства адукацыі і навукі РФ.

Фарыд Беррашэд

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031