Знайсці
21.11.2014 / 10:05РусŁacБел

Сёння споўніўся год трагедыі ў Рызе, калі загінулі 54 чалавекі

Сёння спаўняецца год з дня трагедыі ў супермаркеце «Maxima» ў рыжскім мікрараёне Залітудэ, калі ў выніку абвальвання канструкцый даху загінулі 54 чалавекі, у тым ліку ратавальнікі.

Сярод загінулых былі бацькі школьнікаў мясцовай гімназіі (некаторыя дзеці страцілі адразу дваіх бацькоў), супрацоўнікі дзіцячага садка «Эўрыка», работнікі магазіна. Таксама атрымалі раненні 104 чалавекі.

У супермаркеце было два абвальванні, і другое адбылося, калі там ужо працавалі ратавальнікі.

У Латвіі 23—25 лістапада была абвешчана трохдзённая жалоба, жалобу абясцілі ў суседняй Літве, пасольства Латвіі ў Мінску адкрыла кнігу спачуванняў.

Супермаркет «Maxima» ў Залітудэ быў адкрыты ў 2011 годзе і атрымаў прызнанне як адзін з трох лепшых архітэктурных праектаў года.

Пасля трагедыі сышоў у адстаўку прэм'ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс, а некаторыя адказныя асобы ў сферы кантролю за будаўніцтвам пазбавіліся сваіх пасадаў.

nn.by, vesti.lv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031