Янка Купала. Снег
Залягла, як пасцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган,
І кажан, і груган
Занямеў не на смех:
Гэта снег, толькі снег…
За старухай-зямлёй
Ты пасцель, дружа мой,
Узваліў на душу,
Як бы крыж на мяжу,
I ўжо рад не на смех:
Гэта снег, толькі снег…
Думкі, сэрца, паглёд
Абліў лёд, скаваў лёд.
Так спавіў, спавіў сам,
Каб лягчэй было там,
Дзе жыццё не на смех:
Гэта снег, толькі снег…
Ты і жыў, і любіў,
Ты не ўмёр — і забыў,
Каб нічога не дбаць,
Смела ўдаль паглядаць,
Быць самым не на смех…
Гэта снег, толькі снег…
Хтось сваяк, не сваяк —
Як жыў, скончыўся так.
Прагудзеў поп і звон,
Ідзі з памяці вон:
Бой за хлеб не на смех!
Гэта снег, толькі снег…
Мо' і лёгкія дні…
Не зачэпяць ані
Ні бяда, ні нуда,
Ні агонь, ні вада…
Само шчасце, сам смех!
Гэта снег, толькі снег…
1909
1
0
0
0
0
0
«Капітан Лятучая Рыба» — гэта напраўду новы Бахарэвіч: гарэзлівы і вельмі friendly (нарэшце!) да чытача
 5
Усевалад Сцебурака. Пасля. Верш
 6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера