Знайсці
16.11.2014 / 19:485РусŁacБел

Архітэктуру сярэднявечнага Брэста адродзяць у лазерным шоу

Распрацоўшчыкі маштабнага праекта «Брэст-2019» падрыхтавалі план, па якім, як мяркуецца, можа развівацца Брэсцкая крэпасць.

Яе тэрыторыю мяркуецца падзяліць на тры асноўныя часткі — музейную, культурную і ландшафтны парк.

Распрацоўшчыкі праекта прыдумалі як паказаць наведвальнікам не толькі фартыфікацыйныя збудаванні, але і сярэднявечны горад, які расейская адміністрацыя пусціла пад знос і на на месцы якога ў 1830 годзе пачала будаўніцтва крэпасці.

Ініцыятары праекта вырашылі, што не будуць адбудоўваць макеты храмаў, а наладзяць іх светлавую рэканструкцыю.

Гэта распаўсюджаная еўрапейская традыцыя — пад канец турыстычнага сезону наладжваць такія мерапрыемствы, распавяла Марына Заўражная, менеджар па камунікацыі праекта «Брэст-2019».

Убачыць шмат якія з не існуючых будынкаў, манастыры, сінагогу старога горада можна будзе, наведаўшы светлавое 3D-шоў.

«Увечары людзі будуць прыходзіць і бачыць стары горад у выглядзе светлавых макетаў», — распавяла Марына Заўражная.

Паводле naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031