Знайсці
12.11.2014 / 14:282РусŁacБел

Масавага зносу прыватнага сектара ў Мінску не плануецца

Пра гэта заявіў 12 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч.

«Гэта прынцыповае рашэнне новага генеральнага плана горада», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, «праблема была ў тым, што на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў людзі не маглі развіваць сваё жыллё, яны знаходзіліся пад дамоклавым мячом па зносу, і гэта было не вельмі гуманна ў адносінах да людзей. Таму прынята рашэнне не зносіць поўнасцю прыватны сектар, індывідуальнае домабудаванне. Калі мы дазволім людзям развіваць гэтыя тэрыторыі, яны могуць прывесці яе ў парадак, таму што мы бачым, што некаторыя раёны індывідуальнай забудовы знаходзяцца ў нездавальняючым стане. У іншых беларускіх гарадах такія тэрыторыі нашмат лепшыя і больш ахайна выглядаюць. Гэта звязана з тым, што мы самі не давалі людзям развіваць і рэканструяваць гэтыя тэрыторыі», — лічыць прадстаўнік Мінгарвыканкама. 

Разам з тым ён адзначыў, што «тыя сектары, якія знаходзяцца ўздоўж асноўных вуліц, плануюцца да зносу для надання сталічнага аблічча гэтым тэрыторыям». Таксама будуць зносіцца прыватныя дамы, якія трапяць у зону будаўніцтва новых дарог і ліній метрапалітэна. 

На пытанне аб ушчыльненні забудовы сталіцы Лучыновіч адказаў: «Ушчыльненне ў горадзе будзе праводзіцца вельмі акуратна, да гэтага пытання будзе індывідуальны падыход. Тым больш новая сістэма грамадскага абмеркавання праектаў сістэматызавала гэтае пытанне. У яе аснову лягло меркаванне насельніцтва».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031