Знайсці
10.11.2014 / 18:543РусŁacБел

Сваяк затрыманага спрабаваў падкупіць следчага

Паслугі ацаніў у 5 тысяч даляраў.

Спроба дачы хабару следчаму Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта скончылася заведзенай крымінальнай справы. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, у Баранавічах падчас расследавання крымінальнай справы па ч. 3 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту набыццё і захоўванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва) да абвінавачванага была прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 

Дакладна ведаючы пра тое, у якога следчага знаходзіцца ў вытворчасці гэтая крымінальная справа, да яго звярнуўся сваяк падследнага з просьбай за 5.000 даляраў ЗША змяніць кваліфікацыю дзеянняў апошняга з катэгорыі асабліва цяжкага на менш цяжкае злачынства. 

У выніку праведзеных аператыўнымі супрацоўнікамі мерапрыемстваў сваяк падследнага пры перадачы грашовых сродкаў у якасці хабару быў затрыманы. 

Па гэтым факце ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 431 КК (замах на дачу хабару ў буйным памеры). Праводзіцца расследаванне.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031