Знайсці
10.11.2014 / 17:3511РусŁacБел

Грамадзяніна Літвы вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі: цікавіў кантроль паветранай прасторы

Грамадзяніну Літвы выстаўлена абвінавачванне ў шпіянажы.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак Генеральная пракуратура краіны. Крымінальная справа перададзеная ў Віленскі акруговы суд пасля працяглай разведаперацыі Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ), піша ru.delfi.lt.

Абвінавачаны называецца ініцыяламі Р. Л. У выніку разведвальнай аперацыі было выяўлена, што

ён збіраў сакрэтную інфармацыю на карысць Беларусі. Інфармацыя не была звязаная з палітыкай ці палітыкамі.

Сёння ў Генпракуратуры Літвы адбылася прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды. Распавесці пра рэзанансныя падзеі прыехалі генеральны дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) Гедымін Грына і намеснік генпракурора Дарус Раўлушайціс.

«Абвінавачванні ў шпіянажы былі прад'яўленыя грамадзяніну Літвы, якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі, па заданні беларускіх спецслужбаў. Гэты чалавек працаваў у адной з кампаній, звязаных з кіраваннем палётамі», — заявіў Раўлушайціс.

«Інтэрфакс» паведамляе, што падазраваны працаваў дыспетчарам у кампаніі Oro navigacija. У сваім кабінеце ён фатаграфаваў службовыя дакументы і аб’екты, а пасля перадаваў Галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню Генштаба УС Беларусі.

Паводле слоў Раўлушайціса, затрыманы яшчэ адзін чалавек. Але пакуль вядзецца расследаванне ў адносінах да яго. Мяркуецца, што і другая справа неўзабаве апынецца ў судзе. Па словах Раўлушайціса, падазраваных у шпіянажы цікавіла інфармацыя як грамадзянскай, так і вайсковай авіяцыі.

Кіраўнік ДДБ Гедымін Грына сказаў журналістам, што аперацыя доўжылася тры гады, а можа і больш.

«Гэта была досыць складаная аперацыя. Разведчыкам прыйшлося праявіць мудрасць падчас гэтай аперацыі», — сказаў ён.

Начальнік Літоўскага бюро крымінальнай паліцыі Раландас Кішкіс заявіў, што сабрана дастаткова звестак для доказу факту шпіянажу.

ДДБ дадае, што гэта першая такая справа, якая перададзена ў суд пасля таго, як у сілу 1 студзеня 2013 года ўступіў у сілу закон аб разведцы.

Паводле Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031