Знайсці
10.11.2014 / 14:325РусŁacБел

Больш за дзве траціны расіянаў не пусцілі б сваіх сыноў ваяваць на ўсход Украіны

Амаль 70% расіянаў не пусцілі б сваіх сыноў, калі б тыя заявілі аб жаданні адправіцца ў Данецкую і Луганскую вобласці ваяваць на баку сепаратыстаў. Гэта вынікае з дадзеных сацыялагічнага апытання, апублікаваных на сайце Левада-цэнтра ў панядзелак, 11 лістапада.

На пытанне, сфармуляванае як «калі б ваш сын вырашыў паехаць ваяваць на баку апалчэнцаў на ўсход Украіны, як бы вы гэтага паставіліся?» 68% рэспандэнтаў адказалі, што паспрабавалі б іх адгаварыць. І толькі кожны восьмы падтрымаў бы такое рашэнне сваіх дзяцей.

Толькі 12%, па дадзеных гэтага апытання, не вераць у тое, што расійскія вайскоўцы гінуць на тэрыторыі Украіны, а 41% з апытаных заявіў, што станоўча ставіцца да дзейнасці грамадскіх арганізацый, што складаюць спісы загінулых салдат і афіцэраў.

«Мы павінны ведаць праўду аб гібелі расійскіх вайскоўцаў, ці звязаная яна з ваеннымі дзеяннямі на ўсходзе Украіны», — адказалі яны. І толькі 9% палічылі такую працу «антырасійскай дзейнасцю».

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера