Знайсці
10.11.2014 / 09:403РусŁacБел

Дэманстранты атакавалі прэзідэнцкі палац у Мехіка

Група дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць знікнення групы студэнтаў у горадзе Ігуала, увечары ў суботу паспрабавалі ўварвацца ў Нацыянальны палац у Мехіка.

На цэнтральнай плошчы Сакала ўдзельнікі пратэстаў паспрабавалі выламаць цэнтральную брамубудынка, які выкарыстоўваецца падчас афіцыйных цырымоній з удзелам прэзідэнта, і падпаліць яе драўляную частку. Аўтаматычная сістэма пажаратушэння ліквідавала ўзгаранне.

Затым удзельнікі акцыі размалявалі частку сцяны палаца лозунгамі. Знутры будынка на дэманстрантаў лілі ваду і выкарыстоўвалі слезацечны газ.

Акрамя таго, у суботу студэнты і выкладчыкі атакавалі будынак урада штата Герэра ў горадзе Чыльпансінга.

Удзельнікі беспарадкаў, якія патрабавалі знайсці зніклых у Ігуале людзей, пратаранілі вароты аўтастаянкі будынка з дапамогай некалькіх захопленых машын. Некалькі машын былі спаленыя, іншыя знаходзіліся на стаянцы аўтамабілі атрымалі пашкоджанні.

43 студэнты, якія прымалі ўдзел у акцыях пратэсту, зніклі 26 верасня пасля сутыкненняў з паліцыяй у Ігуале.

Відавочцы паведамілі, што многіх удзельнікаў акцыі забрала паліцыя. Падчас сутыкненняў былі забітыя шэсць чалавек, 17 атрымалі раненні, 57 чалавек прапалі без вестак, 14 з іх пазней вярнуліся дадому.

Напярэдадні пракурор краіны Хесус Мурыльа Караме заявіў, што затрыманыя па справе аб знікненні студэнтаў члены наркакартэля «Герэрас Унідас» прызналіся ў забойстве больш за 40 маладых людзей. Падазраваныя прызналіся, што забілі студэнтаў і спалілі іх целы.

Па версіі мексканских уладаў, студэнтаў выкралі паліцэйскія, якія перадалі іх верхаводам мясцовых бандаў.

Паліцэйскія заявілі, што напад на студэнтаў «замовіў» мэр горада, якому не падабалася іх пратэстная актыўнасць.

Мэр Ігуалы спрабаваў схавацца ад следства, але ў аўторак быў затрыманы ў прыгарадзе Мехіка.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031