Знайсці
07.11.2014 / 11:4112РусŁacБел

Стралкоў: Баявік «Абвер» не вытрымаў, калі маці пракляла яго ў жывым эфіры

Што здарылася с правай рукой Ігара Стралкова (Гіркіна) па мянушцы Абвер? — запытаўся слухач у часе жывога эфіру са Стралковым на расійскім радыё «Гаворыць Масква».

«Па-першае, не па мянушцы, а па пазыўным. Мянушкі ў сабак, — паправіў Стралкоў. — Ён у пачатку аказаў досыць шмат дапамогі, шмат працаваў, але потым зламаўся. Прычына злому, што, вядома, цяжкі псіхалагічны ціск на яго. Бацькі ва Украіне. Адпаведна, пасля таго, як уласная маці праклінае ў жывым эфіры, вельмі цяжка чалавеку выконваць свае абавязкі. Ну, проста запіў. Мне прыйшлося адхіліць яго».

Пад пазыўным «Абвер» хаваецца 42-гадовы Сяргей Здрылюк, ураджэнец Вінніцкай вобласці Украіны. Ён служыў у СБУ ў Крыме і там уступіў у сувязь з расійскімі спецслужбамі. У красавіку 2014 ён уваходзіў у расійскую штурмавую групу, якая захапіла Луганск і Славянск.

СБУ выявіла ідэнтычнасць Абвера, пасля чаго пра яго шмат гаварылі ўкраінскія СМІ. А родная маці пракляла яго за тое, што ён робіць з бацькаўшчынай.

Апошняя інфармацыя пра яго датуецца маем 2014 года.

Маці Здрылюка — звычайная сялянка.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031