Знайсці
05.11.2014 / 11:292РусŁacБел

Польшча хоча закупіць новыя лёгкія гранатамёты для арміі

Інспектарат вайсковых узбраенняў Польшчы прапануе вытворцам зброі паўдзельнічаць у конкурсе на пастаўку войску новых лёгкіх аднаразовых гранатамётаў для замены састарэлых RPG-76 Komar, паведаміў сайт polska-zbrojna.pl.

Новы гранатамёт мусіць быць невялікага памеру і вагі, выкарыстоўвацца ў асноўным для знішчэння лёгкай бранятэхнікі. Таксама прадугледжваецца, што з яго можна будзе страляць у памяшканнях.

Польскі жаўнер з RPG-76 Komar у Афганістане.

Зараз польскія вайскоўцы маюць на ўзбраенні ручныя гранатамёты РПГ-7 яшчэ савецкай распрацоўкі і лёгкія RPG-76 Komar. Для змагання з сучаснымі танкамі ў палякаў ёсць універсальныя гранатамёты Grg m/48 Carl Gustav шведскай вытворчасці.

Перамовы з вытворцамі зброі працягнуцца да сакавіка 2015 году, а тэндар можа быць абвешчаны ў 2016 годзе, сказала прадстаўніца Інспектара ўзбраенняў Маргарыта Асалінская.

Пакуль невядома, колькі новых гранатамётаў замовіць армія, але каб замяніць усе 90.000 RPG-76 Komar спатрэбяцца некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера