Знайсці
21.10.2014 / 09:34РусŁacБел

Памёр Рэне Буры — фатограф, які зрабіў знакамітыя фатаздымкі Пікаса і Чэ Гевары

Швейцарскі фатограф Рэнэ Буры, аўтар знакамітых фатаздымкаў Чэ Гевары і Пабла Пікаса, памёр ва ўзросце 81 года.

Буры з 1955 года працаваў у адным з найстарэйшых фотаагенцтваў, Magnum, яго настаўнікам быў мэтр французскай фатаграфіі Анры Карцье-Брэсон.

Кар'ера будучага фотакарэспандэнта пачалася ў 13 гадоў, калі пачатковец-фатограф зрабіў здымак тагачаснага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, які прыбыў з візітам у Швейцарыю.

«Ён не толькі быў адным з выбітных пасляваенных фатографаў, ён быў яшчэ адным з найлагодных людзей, з якімі мне пашчасціла сустрэцца ў жыцці», — сказаў прэзідэнт фотаагенцтва Magnum Марцін Пар.

Сярод знакамітых работ Буры — фатаграфія Чэ Гевары з цыгарай, кубінскага лідара Фідэля Кастра, іспанскага мастака Пабла Пікаса, французскага архітэктара Ле Карбюзье.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031