Знайсці
12.10.2014 / 14:223РусŁacБел

Лукашэнка: Культура з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў умацавання нацыянальнай свядомасці

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Беларусі з іх прафесійным святам. 

«Вы робіце важкі ўнёсак у скарбніцу айчыннай культуры, якая з'яўляецца сёння адным з найважнейшых фактараў умацавання нацыянальнай свядомасці і адзінства народа», — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта. 

Менавіта таму, зазначае Лукашэнка, «такое вялікае значэнне ў краіне надаецца захаванню гістарычнай і мастацкай спадчыны, забеспячэнню спрыяльных умоў для актыўнага развіцця сучаснай беларускай культуры». 

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава «з павагай і пашанай ставіцца ад дасягненняў творчай інтэлігенцыі», і паабяцаў «заўсёды падтрымліваць тых, хто сваім талентам узбагачае нацыянальныя духоўныя скарбы і праслаўляе Беларусь у свеце». 

Міністр культуры Барыс Святлоў у сваім віншаванні таксама адзначыў «глыбокую павагу дзяржавы да тых, хто стварае і беражліва захоўвае нацыянальную культуру незалежнай Беларусі». «Шматлікія клубы і палацы культуры, бібліятэкі і музеі, тэатры, школы мастацтваў і цэнтры рамёстваў задзейнічаны ў агульным працэсе будаўніцтва найноўшай гісторыі краіны», — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Мінкультуры. 

Між тым варта зазначыць, што работнікі сферы культуры застаюцца ў Беларусі адной з самых нізкааплачваных катэгорый. Так, паводле звестак Белстата, у жніўні сярэдняя налічаная зарплата работнікаў сферы адпачынку і забаў, культуры і спорту склала 4 млн 663 тыс. рублёў. Для параўнання: сярэдняя зарплата ў фінансавай сферы ў жніўні склала 9 млн 869 тыс., у прамысловасці — 6 млн 937 тыс. рублёў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930