Знайсці
10.10.2014 / 22:42РусŁacБел

Мінскае «Дынама» ўзала рэванш у «Слована» ў матчы чэмпіянату КХЛ

Другую перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 10 кастрычніка каманда Любаміра Покавіча дома выйграла ў «Слована» з Браціславы з лікам 4:1 (0:0, 3:0, 1:1).

Пасля 14 гульняў «Дынама» з 24 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 6 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і пацярпеўшы 4 паражэнні ў асноўны час і 2 — па булітах (розніца шайб 37-33).

Наступны матч «Дынама» таксама правядзе дома: 14 кастрычніка — з мыцішчынскім «Атлантам».

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031