Знайсці
08.10.2014 / 15:136РусŁacБел

Гэта фэйк: у «савеце міністраў» ДНР адмаўляюцца верыць у адстаўку Захарчанкі

У савеце міністраў самаабвешчанай ДНР абвяргаюць паведамленне пра адстаўку Аляксандра Захарчанкі з пасады прэм'ер-міністра.

«Гэта чыстай вады фэйк», — паведамілі ТАСС у прэс-службе «савета міністраў».

Раней пра яго адстаўку паведаміла выданне «Эксперт», якое апублікавала інтэрв'ю з прэм'ер-міністрам абвешчанай рэспублікі.

Паводле ТАСС, Аляксандр Захарчанка падаў дакументы ў ЦВК ДНР для ўдзелу ў выбарах на пасаду «кіраўніка» ДНР.

«Выбары» ў ДНР запланаваны на 2 лістапада, аднак кіраўнік ЦВК ДНР Раман Лягін мае намер звярнуцца ў «вярхоўны савет» з просьбай перанесці выбары на 9 лістапада. Гэта звязана з тым, што «15% выбарчых участкаў яшчэ не гатовы», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031