Знайсці
07.10.2014 / 23:0221РусŁacБел

Амурскі тыгр Кузя, выпушчаны Пуціным на волю, збег у Кітай

Літаральна за некалькі сутак да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна амурскі тыгр па мянушцы Кузя, якога прэзідэнт Расіі выпусціў на волю ў маі гэтага года, зрабіў непрыемны сюрпрыз: у пошуках ежы драпежнік перайшоў расійска-кітайскую мяжу.

Пра «уцёкі» Кузі паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Распрыроднагляду ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Васілій Гарабейка. Паводле яго звестак, у верасні ў пошуках ежы жывёла перайшла ў Яўрэйскую аўтаномію, а 5 кастрычніка пераплыла Амур.

Пакуль аб месцы знаходжання тыгра дакладна не вядома, аднак расійскі бок збіраецца звярнуцца да Кітая з нагоды «тыгра прэзідэнта Пуціна» па каналах МЗС РФ.

Праўда, пакуль інфармацыя дойдзе да мясцовых егераў і абаронцаў жывёл, з Кузяй можа што-небудзь здарыцца, бо кітайскія фермеры наўрад ці прызнаюць у ім асобу, некалі набліжаную да расійскага прэзідэнта.

Больш за тое, тыгру хутчэй за ўсё не атрымаецца пазбегнуць сустрэчы з людзьмі, бо гэты раён Кітая — густанаселены.

Уцёкі Кузі — першы зарэгістраваны ў гэтым стагоддзі выпадак пераправы драпежніка праз Амур у перадгор'і Малога Хінгана. У апошнія гады з Расіі ў Кітай тыгры рэгулярна заходзілі праз раку Усуры. Заўважым, што ў гэтым раёне Кітая прадугледжаны шчодрыя кампенсацыі мясцовым сялянам за забітых тыграмі кароў і іншую жывёлу.

Delfi.lv/Новая газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031