Знайсці
07.10.2014 / 18:293РусŁacБел

Жыхары Зямлі ў сераду ўбачаць «крывавы Месяц»

У сераду, 8 кастрычніка, жыхары Зямлі змогуць назіраць рэдкую астранамічную з'яву — «крывавы Месяц», калі поўнае месяцовае зацьменне супадзе з узыходам або заходам сонца, піша Space.com.

Падчас гэтай астранамічнай з'явы спадарожнік спачатку заходзіць у цень Зямлі, а потым выходзіць з яе, пры гэтым Месяц можа «свяціцца» рознымі адценнямі чырвонага, паколькі нават у перыяд поўнага зацьмення працягвае асвятляцца.

Убачыць «крывавы Месяц» змогуць жыхары з Аўстраліі, Паўднёва-Заходняй Азіі, таксама тыя, хто жыве на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. У Расіі за поўным месяцовым зацьменнем можна будзе сачыць на Далёкім Усходзе.

Жыхары Зямлі могуць назіраць поўнае месяцовае зацьменне дзякуючы атмасферы планеты, у якой выявы і Месяца, і Сонца, скажоныя атмасфернай рэфракцыяй, «падымаюцца» над гарызонтам. Такім чынам, людзі могуць «убачыць» Сонца за некалькі хвілін да яго ўзыходу, а Месяц праз некалькі хвілін пасля таго, як ён зайшоў

Гэта ўжо другое поўнае месяцовае зацьменне ў бягучым годзе. Першае адбылося 15 красавіка.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031