Знайсці
07.10.2014 / 09:1110РусŁacБел

У Дзярждуме Расіі разгледзяць пытанне пра чатырохдзённы рабочы тыдзень

У Дзяржаўнай думе Расіі разгледзяць прапанову Міжнароднай арганізацыі працы ўвесці чатырохдзённы працоўны тыдзень, заявіў старшыня камітэта ДД па працы Андрэй Ісаеў.

«Камітэт на гэтым тыдні прыме рашэнне аб правядзенні круглага стала па дадзенай тэме», — сказаў Ісаеў. Ён адзначыў, што чатыры дні працы па 10 гадзін роўныя звычайнаму пяцідзённаму рабочаму тыдню. Таксама старшыня камітэта па працы прапанаваў абмеркаваць варыянт увядзення 36-гадзіннага рабочага тыдня з захаваннем заробкаў.

У Міжнароднай арганізацыі працы прапанавалі ўвесці чатырохдзённы працоўны тыдзень, так як гэта, на думку экспертаў арганізацыі, станоўча паўплывае на здароўе работнікаў і на экалогію. Яны лічаць, што прычынай многіх захворванняў з'яўляюцца стрэс і перапрацоўка, а тыя, хто працуе менш, робяць гэта больш прадуктыўна. У МАП адзначылі, што людзі, якія доўгі час праводзяць у офісе, часта толькі імітуюць бурную дзейнасць.

У лютым 2013 года чатырохдзённы працоўны тыдзень ўвялі ў Гамбіі.

Як растлумачыў прэзідэнт краіны Яя Джаме, гэта было зроблена для «малітваў, грамадскай дзейнасці і сельскай гаспадаркі». Між тым, гэтая ініцыятыва была раскрытыкаваная, бо многія мяркуюць, што скарачэнне працоўнага тыдня дрэнна адбіваецца на працаздольнасці насельніцтва.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031