Знайсці
04.10.2014 / 23:5225РусŁacБел

Забойства ў цэнтры Смаленска ускалыхнула горад

Сёння, 4 кастрычніка, прыкладна ў 16:15 (па маск. часе) адбылося зверскае забойства траіх мужчын проста ў цэнтры Смаленска, на плошчы Перамогі, паведамляе смаленскі сайт Readovka.ru.

Трое невядомых практычна ва ўпор расстралялі дваіх валютчыкаў і веласіпедыста, пасля чаго выкралі асабістыя рэчы загінулых і схаваліся ў бліжэйшых дварах.

На месца здарэння адразу ж выехала паліцыя і хуткая дапамога, адзін з расстраляных памёр ўжо ў аддзяленні рэанімацыі. Смаленскія медыкі працягваюць змагацца за жыццё трэцяга пацярпелага.

Вядома, што тых, хто нападаў было трое, на іх былі медыцынскія маскі, паведамляе прэс-служба УМВД па Смаленскай вобласці. Тэлефон для сувязі 77-34-55. За любую інфармацыю, якая можа дапамагчы следству, абвешчана ўзнагароджанне.

Зараз паліцыя праводзіць падваровы абыход тэрыторыі, апытваюцца жыхары дамоў.

Забойства ў цэнтры Смаленска ускалыхнула ўвесь горад.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031