Знайсці
17.09.2014 / 22:231РусŁacБел

Амерыканцу, які сапсаваў працы Бэнксі, пагражае турма за вандалізм

Жыхар Каліфорніі Дэвід Уільям Нол, які пашкодзіў дзве працы мастака Бэнксі, можа трапіць за краты за свае дзеянні. Гэта адбудзецца, калі Нол не заплаціць штраф ва ўсталяваны тэрмін, паведамляе AP.

35-гадовага Дэвіда Уільяма Нола, які пашкодзіў графіці Бэнксі ў Парк-Сіці, суд абавязаў выплаціць 13 тысяч даляраў. Тым самым Нол пакрые шкоду, нанесеную ім. Калі ж штраф не будзе выплачаны да наступнага судовага паседжання, прызначанага на 17 лістапада, вандал адправіцца ў турму. Амерыканскія СМІ трохі збянтэжаныя прысудам, бо працы Бэнксі, якія зафарбаваў Нол, фактычна з’яўляюцца вынікам акту вандалізму.

Падчас судовага працэсу Нол прызнаўся, што 31 снежня 2013 года, напярэдадні свята, ён адправіўся ў Парк-Сіці і зафарбаваў фарбай з балончыка адно графіці Бэнксі. Ля другога было ўсталяванае куленепрабівальнае шкло, і вандал разбіў яго. Свае ўчынкі Дэвід матываваў прыступам біпалярнага расстройства. Нол запэўнівае, што амаль не памятае, што рабіў у той момант.

budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031