Знайсці
09.09.2014 / 16:09РусŁacБел

Гомельскія памежнікі канфіскавалі медыцынскую кантрабанду на паўмільярда рублёў

У пункце пропуску «Новая Гута» памежным нарадам сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў аўтобусе Мінск — Нікалаеў быў выяўлены незаконны груз. 

У спальным памяшканні аўтобуса, які накіроўваўся ў Беларусь, знойдзена 328 доз медыцынскага прэпарата для лячэння суставаў коштам больш за 510 мільёнаў рублёў. Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, вадзіцель аўтобуса, 40-гадовы грамадзянін Украіны, наяўнасць незаконнага грузу растлумачыць не змог. Медыцынскі прэпарат быў канфіскаваны супрацоўнікамі Гомельскай мытні. 

Таксама 8 верасня ў пункце пропуску «Славечна» пагранічным нарадам сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў цягніку Кішынёў — Санкт-Пецярбург, які рухаўся ў Беларусь, быў выяўлены безгаспадарны груз. У адным з вагонаў з боку рабочага тамбура ў тэхналагічнай нішы было схавана 55 бутэлек каньяку, а таксама 100 штук каньячных коркаў. Праваднік вагона, 46-гадовы грамадзянін Малдовы, наяўнасць безгаспадарнага грузу растлумачыць не змог. Незаконны каньяк на 7,6 млн рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі Гомельскай мытні.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031