Знайсці
09.09.2014 / 07:586РусŁacБел

Пентагон адрокся паставак зброі ва Украіну

Кіраўнік Пентагона Чак Хейгел абверг інфармацыю аб сакрэтных пастаўках зброі ва Украіну. Такую заяву, як паведамляе Reuters, ён зрабіў у панядзелак, 8 верасня, у ходзе візіту ў Турцыю.

Хейгел адзначыў, што яму невядома пра якую-небудзь «сакрэтную ўгоду аб пастаўках зброі ва Украіну, якая нібыта была складзеная [на саміце НАТА] ва Уэльсе».

Кіраўнік Пентагона таксама выказаў надзею на захаванне рэжыму спынення агню і падкрэсліў, што ваеннага шляху вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны няма. «Гэта сказаў прэзідэнт Абама. Гэта сказалі нашы еўрапейскія саюзнікі. Урэгуляванне гэтай праблемы павінна быць палітычным», — заявіў Хейгел.

У нядзелю, 7 верасня, дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка паведаміў пра тое, што на саміце НАТО была дасягнутая дамоўленасць аб пастаўках зброі з Польшчы, ЗША, Францыі, Нарвегіі і Італіі. Потым Польшча, Італія і Нарвегія абверглі гэту інфармацыю.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031