Знайсці
09.09.2014 / 09:1710РусŁacБел

У Мінску сёння пройдзе дабрачынная акцыя «Мы любім украінскі боршч»

У Мінску сёння, 9 верасня, пройдзе дабрачынная акцыя «Мы любім украінскі боршч», галоўная мэта якой – сабраць і перадаць сродкі для ўкраінскіх параненых.

Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікам прапануюць пакаштаваць украінскага баршчу, прыгатаванага беларускай рэжысёркай Вольгай Нікалайчык, якая з’яўляецца адной з арганізатарак.

Вольга адзначыла, што часам украінскім параненым, якіх зараз вельмі шмат, бракуе элементарных аптэчак, сродкаў для спынення страты крыві. Менавіта на гэта і будзе скіраваны збор ахвяраванняў падчас акцыі.

Паводле Вольгі Нікалайчык, увесну на падобнай акцыі было сабрана каля 500 даляраў, якія пайшлі на патрэбы параненых актывістаў Майдану.

На акцыю 9 верасня плануецца запрасіць паэтаў, актораў, музыкаў, грамадскіх дзеячоў. «Гэта не будзе канцэрт, хоць там і будуць спевы, вершы. Гэта будзе імпрэза, падчас якой мы будзем абмяркоўваць сітуацыю ва Украіне, збіраць ахвяраванні і частаваць украінскі боршч. Запрашаем усіх добрых людзей», — падкрэсліла рэжысёр.

Акцыя пачнецца 9 верасня а 18:00 па адрасе Чарнышэўскага, 3а (сядзіба БНФ).

krynitsa.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031