Знайсці
01.09.2014 / 14:017РусŁacБел

ДНР і ЛНР на перамовах у Мінску заклікалі Кіеў прызнаць іх асаблівы статус

У Мінску ў панядзелак праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, у якую ўваходзяць прадстаўнікі РФ, Кіева, АБСЕ, а таксама паўднёвага ўсходу Украіны.

Прадстаўнікі ЛНР і ДНР прызналі Кіеў прызнаць іх асаблівы статус, паведамляе ria.ru.

Разам з тым віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін заявіў, што не чакае сур'ёзнага прарыву ад мінскай сустрэчы. «Гэта пачатковая стадыя. Наўрад ці яна можа скончыцца нечым радыкальна вялікім», - сказаў Пургін журналістам перад пачаткам сустрэчы.

«Мы толькі пачынаем шукаць пункты сутыкнення», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера