Знайсці
01.09.2014 / 10:35РусŁacБел

НАТО створыць 5 новых ваенных баз у Еўропе

Аб гэтым піша нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Паводле выдання, базы будуць створаныя ў пяці ўсходнееўрапейскіх краінах: Польшчы, Румыніі, Эстоніі, Латвіі і Літве. На гэтых базах будуць размешчаны 4 тыс. вайскоўцаў у складзе аддзелаў хуткага рэагавання.

Такім чынам кіраўніцтва Альянсу мае намер гарантаваць бяспеку сваіх чальцоў ад Расіі.

Раней абмяркоўвалася стварэнне толькі адной польскай базы, якая можа размяшчацца ў польскім горадзе Шчэцін.

Аднак пазней польскія чыноўнікі зрабілі заяву, што гэты праект не будзе рэалізаваны. А кіраўніцтва НАТО да расійскага ўварвання неаднаразова казала, што бяспека краін — суседзяў Расіі не патрабуе будаўніцтва новых баз.

Адзначаецца, што больш падрабязна планы аб стварэнні новых баз будуць абмяркоўвацца на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу, які адбудзецца 4-5 верасня ва Уэльсе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031