Знайсці
13.08.2014 / 14:574РусŁacБел

Баевікі абстралялі з «Градаў» сяло Пераможнае пад Луганскам. Шматлікія чалавечыя ахвяры

Населены пункт Пераможнае пад Луганскам (Украіна) быў абстраляны баевікамі, ёсць шмат ахвяраў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра аператыўнага камандавання «Поўнач» падпалкоўнік Анатоль Прошын.

«Баевікі абстралялі населены пункт Пераможнае з 13 да 14 гадзін з боку пункта Сямейкіна і Краснадона», — сказаў ён.

«Яны нанеслі масіраваны ракетна-артылерыйскі ўдар. Па ўскраінах з абодвух бакоў вёскі. Маюцца шматлікія чалавечыя ахвяры. Лічбы цяпер удакладняюцца», — дадаў Прошын.

На ўдакладняючае пытанне, чым менавіта абстрэльвалі населены пункт, ён адказаў, што з «Градаў».

Прошын выказаў здагадку, што баевікі маглі планаваць удар па байцах у аэрапорце Луганска, што знаходзіцца крыху на поўнач ад вёскі, але трапілі па Пераможным.

Украінская праўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031