Знайсці
13.08.2014 / 14:0238РусŁacБел

Наваросія «выбрала» сабе імперскі сцяг ФОТА

Спікер парламента г.зв. Наваросіі (саюза самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік) Алег Цароў прадставіў яе новы сцяг.

На прэс-канферэнцыі ён паказаў палотнішча, якое складаецца з палос чорнага, залатога і белага колераў і капіруе сцяг Расійскай імперыі.

«Рэспубліка створана на землях, якія ўваходзілі ў Расійскую імперыю, калі існавала царская Расія і людзі выйшлі на рэферэндум за права быць далучанымі да рускага свету. З гэтай прычыны камісія спынілася на варыянце, які звязаны з сцягам Расійскай імперыі», — растлумачыў выбар дзяржаўнага сімвала Цароў.

Конкурс на стварэнне дзяржаўных сімвалаў Наваросіі быў абвешчаны ў канцы чэрвеня. Аб стварэнні Наваросіі і прыняцці адзінай канстытуцыі на яе тэрыторыі кіраўніцтва г. зв.Данецкай і Луганскай народных рэспублік абвясціла 24 чэрвеня. Кандыдатура Алега Царова была зацверджана на пасадзе спікера парламента.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031