Знайсці
13.08.2014 / 11:282РусŁacБел

У Кіеве выбіраюць новага кіраўніка УПЦ Маскоўскага патрыярхата

Сёння ў Кіева-Пячэрскай Лаўры святы сінод УПЦ МП таемным галасаваннем абярэ новага кіраўніка царквы ва Украіне.

74 епіскапы з усёй Украіны сёння ў абед прагаласуюць за новага прадстаяцеля, паведамляе gazeta.ua

Выбары пройдуць у два туры. Пасля падліку галасоў у першым тры кандыдатуры выходзяць у другі тур; з іх ужо выбіраюць таго, хто набярэ больш галасоў.

Папярэдні кіраўнік УПЦ МП, мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) памёр 5 ліпеня.

Ва Украіне праваслаўная царква падзелена на дзве: царква Маскоўскага патрыярхата і Кіеўскі патрыярхат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031