Знайсці
13.08.2014 / 09:224РусŁacБел

Лукашэнка склікае заўтра пазачарговую сесію савета рэспублікі 

Аляксандр Лукашэнка даручыў склікаць 14 жніўня ў Мінску пятую пазачарговую сесію савета рэспублікі нацыянальнага сходу.

Гэта прадугледжана ўказам ад 11 жніўня 2014 №409, апублікавання сёння на нацыянальна-прававым партале, паведамляе БелТА.

У дакуменце пазначана, што пазачарговая сесія склікаецца «для вырашэння пытання аб даванні згоды на ажыццяўленне крымінальнага пераследу ў дачыненні да члена савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў».

Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Імя члена савета рэспублікі не называецца,

Зазначым, што раней паведамлялася, што член савета рэспублікі і магілёўскі бізнэсмэн Віталь Кастагораў нібыта быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў проста на пасяджэнні і пазбаўлены недатыкальнасці. 

Згодна з законам, пазбавіць недатыкальнасці члена Савета Рэспублікі можна толькі са згоды астатніх сенатараў, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве або iншага асаблiва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

Па словах крыніцы, Кастагораў быў затрыманы проста на пасяджэнні верхняй палаты парламента, якое праходзіла ў канцы чэрвеня. Члены савета рэспублікі большасцю галасоў пазбавілі сенатара недатыкальнасці.

У Следчым камітэце і КДБ не змаглі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб яго затрыманні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031