Знайсці
12.08.2014 / 12:26РусŁacБел

Матч БАТЭ — Слован: квіткі паступілі ў продаж, прадавацца будуць у Барысаве

)

Сустрэча ў адказ паміж БАТЭ і славацкім «Слованам» у рамках раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе на «Барысаў-Арэне» ў аўторак, 26 жніўня (пачатак у 21.45).

ФК БАТЭ прадстаўляе білетную праграму на гэты матч.

Квіткі падзяляюцца паводле цаны на тры катэгорыі:

1-я (сектары A3, A4, B1, B2 — шэрагі з 5-га па 22-і; E1, E2, F1, F2) — 200 000 рублёў;

2-я (сектары A2, B3, E2, F3) — 150 000 рублёў;

3-я (сектары A3, A4, B1, B2 — шэрагі з 1-га па 4-ы, А1, B4, C1, C2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3) - 70 000 рублёў.

З аўторка, 12 жніўня, па суботу, 16-га, будзе арганізавана рэалізацыя білетаў для ўладальнікаў абанементаў на хатнія матчы ФК БАТЭ ў сезоне-2014.

Прад'яўнік кожнага абанемента мае права купіць два квіткі, а ўладальнікі VIP-абанементаў — па пяць (не вышэй за 1-ю катэгорыю).

Касы «Барысаў-Арэны» будуць працаваць па такім графіку:

аўторак (12 жніўня) - 17.00-21.00;
серада-пятніца (13-15 жніўня) - 10.00-18.00 (абед - 14.00-14.30);
субота (16 жніўня) - 11.00-21.30 (абед - 15.00-15.30).

Таксама абанементшчыкі могуць набыць квіткі ў Мінску, у офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25): аўторак, 12 жніўня, — 17.00—20.00; серада-пятніца, 13—15 жніўня, — 10.00-20.00.

Пачынаючы з нядзелі, 17 жніўня, стартуе продаж квіткоў для астатніх заўзятараў. Квота тая ж — два квіткі ў адны рукі.

Расклад працы кас «Барысаў-Арэны»:

нядзеля (17 жніўня) — 11.00—17.00 (абед — 15.00—15.30);
панядзелак—пятніца (18—22 жніўня) — 10.00—18.00 (абед - 14.00-14.30);
субота—нядзеля (23—24 жніўня) — 11.00—15.00;
панядзелак (25 жніўня) — 10.00—18.00 (абед — 14.00—14.30);
аўторак (26 жніўня) - 12.00-22.30 (абед - 17.00-17.30).

У продаж не паступяць білеты на сектары D1 (фанаты гаспадароў), G1 і G2 (фанаты гасцей).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031