Знайсці
12.08.2014 / 11:172РусŁacБел

Кучма: Гуманітарная дапамога Расіі Украіне ўзгоднена, даставяць таксама грузы ад ЕС і ЗША

Гуманітарная дапамога Луганску, накіраваная Расіяй пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), перасячэ ўкраінска-расійскую мяжу ў Харкаўскай вобласці, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў аўторак былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

«На пасяджэнні кантактнай групы ў панядзелак было вырашана, што гуманітарная дапамога пройдзе праз Харкаўскую вобласьць, маршрут да Луганска таксама вызначаны», — сказаў ён.

Л.Кучма падкрэсліў, што «дапамога будзе ажыццяўляцца пад эгідай Міжнароднага Чырвонага Крыжа, а калона — суправаджацца прадстаўнікамі АБСЕ».

Пасяджэнне кантактнай групы ў панядзелак прайшло ў фармаце тэлемоста, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі «ДНР», у той час, як «ЛНР» на пасяджэнні прадстаўлена не была. «Відаць, яны не зацікаўленыя ў атрыманні гэтай дапамогі», - сказаў Л.Кучма.

Ён таксама адзначыў, што ў Луганск будуць дастаўлены не толькі расійскія грузы, але таксама «дапамога Украіны, ЕС і ЗША».

«Вельмі важна размеркаванне гэтай дапамогі — перш за ўсё, яе павінны атрымаць бальніцы, дзіцячыя сады, інтэрнаты, іншыя людзі, што маюць патрэбу. Ніводны грам не павінны атрымаць баевікі», — падкрэсліў Л.Кучма, адзначыўшы, што працэсам размеркавання дапамогі будуць займацца прадстаўнікі МКЧК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031