Знайсці
12.08.2014 / 07:2124РусŁacБел

Калона з расійскай дапамогай з 280 КАМАЗаў рушыла ва Украіну 

Аўтакалона з расійскай гуманітарнай дапамогай жыхарам паўднёвага ўсходу Украіны выехала ў аўторак з падмаскоўнага Нара-Фамінска.

Як паведамілі ў адміністрацыі Маскоўскай вобласці, «аўтакалона даставіць жыхарам Усходняй Украіны каля 2 тыс. тон гуманітарных грузаў, сабраных масквічамі і жыхарамі Маскоўскай вобласці».

У склад калоны ўваходзяць каля 280 грузавых аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі расейскіх уладаў, яны павінны даставіць прадукты, медыкаменты, пітную ваду, спальныя мяшкі і электрастанцыі.

Раней на сайце Крамля з'явілася паведамленне, што гуманітарны канвой для Украіны «ўзгоднены».

Аднак гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі ні прадстаўнікі Еўрасаюза, ні прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, ні Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031