Знайсці
05.08.2014 / 14:5910РусŁacБел

Лукашэнка пра сітуацыю вакол Мінскага мора: Там наогул катастрофа

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак каля зон адпачынку на Мінскім моры. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на нарадзе.

Паводле яго слоў, ён асабіста праінспектаваў сітуацыю ў раёне Мінскага мора. «Там наогул катастрофа», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад кіраўніцтва Мінска і Мінскай вобласці неадкладна прыняць меры па навядзенні парадку.

«Сёння трэба зрабіць усё, што можна. На перспектыву трэба абсталяваць стаянкі — простыя, зручныя, каб людзі маглі паставіць аўтамабілі і з дзецьмі падысці да вады, абсталяваць месцы для купання. Тысячу раз пра гэта казалі, але нічога не зроблена», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі, калі адпачывальнікі пакідаюць свае аўтамабілі ледзь не ля самай вады, а часам і мыюць іх, негатыўна адбіваецца на экалагічнай абстаноўцы.

«Там жа дзеці адпачываюць! Не дай бог, я сёння-заўтра ўбачу каля вадаёмаў тое, што я бачыў 3-4 дні таму.

Трэба закасаць рукавы і працаваць. Калі нехта не разумее, трэба пытацца так, каб было страшна ступіць не туды, куды трэба», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад Германіі, на сітуацыю ў якой часта спасылаюцца, кажучы пра падтрыманне парадку.

«Але там чалавек не зробіць ні паўкроку туды, куды забаранілі ўлады», — заўважыў беларускі лідар.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031