Знайсці
02.08.2014 / 13:34РусŁacБел

Прагноз надвор'я на 3 жніўня: чырвоны ўзровень небяспекі і +36

У Беларусі 3 жніўня чакаецца малая воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—21 градус, днём — ад 31 да 36 градусаў вышэй за нуль.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі. Абвешчана папярэджанне пра небяспечную метэаралагічную з'яву.

Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі назіраецца высокая пажаранебяспека.

У сувязі з анамальнай спякотай ратавальнікі Мінскай вобласці нагадваюць, што грамадзянам і юрыдычным асобам забаронена знаходзіцца ў лясах Бярэзінскага, Валожынскага, Любанскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў. Азначанае абмежаванне ўстаноўлена рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. «У пажаранебяспечны перыяд развядзенне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках забараняецца», - падкрэслілі ў МНС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031