Знайсці
27.07.2014 / 22:489РусŁacБел

СМІ: Намеснік Безлера «Боцман» замініраваў хімкамбінат у Горлаўцы і прыгразіў расстрэлам закладнікаў

Адзін з лідараў баявікоў ЛНР Ігар Безлер («Бес») знік з Горлаўкі.

Пра гэта ў эфіры Hromadske TV паведаміў журналіст тэлеканала «Дождж» Цімур Олеўскі са спасылкай на інфармацыю ад закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Горлаўцы.

«Ад аднаго з закладнікаў атрымаў інфармацыю, што Бес знік з Горлаўкі. Нейкім чынам з'ехаў, не ведаю, у якім кірунку ён з'ехаў. Кажуць нават, што ён ужо можа нават у Расіі», — адзначыў Олеўскі.

Новым камандзірам баевікоў стаў намеснік «Беса» — «Боцман».

Паводле Олеўскага, зараз ў Горлаўцы акрамя закладнікаў — грамадзян Украіны — ужо ёсць і грамадзянін Швецыі.

«Іх 17 чалавек. Увогуле, наколькі вядома, збіраліся абмяняць 50 вайскоўцаў на адну Вольгу Кулыгіну (саўдзельніцу Беса), якая знаходзіцца ў кіеўскім СІЗА», — адзначыў Олеўскі.

Паводле яго слоў, «Боцман» прыгразіў, што ў выпадку штурму Горлаўкі ён аддасць загад падарваць адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў ва Украіне канцэрн «Стырол», які належыць алігарху Дз. Фірташу, і пачаць расстрэл закладнікаў ўжо сёння ўвечары.

На думку журналіста, такі сцэнар цалкам магчымы, паколькі прадпрыемствы маглі замініраваць загадзя.

Тым не менш, Олеўскі чуў пра тое, што тэрарыстам можа быць прадастаўлены калідор для адступлення з Горлаўкі.

Олеўскі таксама паведаміў, што авіяўдар ўкраінскіх войскаў не нанёс пашкоджанняў будынку міліцыі ў Горлаўцы.

На шчасце не нанёс, адзначае журналіст і заклікае ўкраінскіх сілавікоў прыняць да ведама, што 17 закладнікаў ўтрымліваюцца менавіта ў гэтым будынку — на паверх ніжэй пад кабінетам Безлера («Беса»).

Олеўскі таксама нагадаў, што сёння ў выніку авіяўдару загінула цывільнае насельніцтва — ад 20 да 30 загінулых.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031